У Мінску адкрылася выстава твораў Сальвадора Далі і Пабла Пікасо

19.12.2018

У сталіцу Беларусі прыехала выстава работ сусветна вядомых геніяў – Сальвадора Далі і Пабла Пікасо. Творы  уласнасць калекцыянера з Екацерынбурга Аляксандра Шадрына.

Аматарам Далі спадабаюцца скульптуры цякучых гадзіннікаў, якія ўвасабляюць бег часу, і фларыстычныя акварэлі – напрыклад, аўтапартэт мастака ў “Братках”. Тыя, хто любіць Пікасо, ацэняць керамічныя творы майстра – з выявамі міфічных быкоў і мінатаўраў. Распавядае куратар праекта Алег Рыжкоў.

Работы Далі дэманструюць неверагодную фантазію мастака: маргарыткі ў форме яечні, Венера Мілоская, са скульптурнага цела якой, як з шафы, дастаюцца шуфлядкі. Серыя кубістычных партрэтаў Пікасо наводзіць на думкі пра метамарфозы, якія адбываюцца ў чалавечым успрыманні. Пра творы на выставе расказвае іх уладальнік – Аляксандр Шадрын.

Выстава “Сальвадор Далі і Пабла Пікасо” працуе да 18 лютага.

Фота: facebook.com