У Мінску праходзіць праваслаўны калядны фестываль "Радасць"

26.12.2018

У Палацы мастацтва праходзіць калядны фестываль “Радасць”. Сярод гасцей прадстаўнікі 80 манастыроў з Беларусі, Расіі, Украіны, Сербіі, Узбекістана. У праграме – духоўныя сустрэчы і канцэрты. Таксама разгарнулася праваслаўная выстава. Важная частка экспазіцыі – абраз Успення Прасвятой Багародзіцы. А маленькіх наведвальнікаў чакае дзіцячая гасцёўня. Гэтым разам яна складзена з трох секцый: лялечныя спектаклі, майстар-класы і гульнявая пляцоўка. Распавядае арганізатар дзіцячай праграмы Вольга Малішэўская.

Падзея праводзіцца па блаславенні мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі ў сталічным Палацы мастацтва да 6 студзеня.

Фота: obitel-minsk.ru