У Мінску прайшоў міжнародны Калядны конкурс вакалістаў

22.12.2018

Пяты Мінскі Міжнародны Калядны конкурс вакалістаў завяршыўся на галоўнай сцэне Вялікага тэатра Беларусі канцэртам “Новыя галасы сусветнай оперы”Гран-пры атрымала Ксенія Несцярэнка (Расія), першую прэмію і прыз глядацкіх сімпатый заваявала Ларэн Мішэль з ЗША, другую атрымаў яшчэ адзін прадстаўнік Расіі – Дзмітрый Іванчэй, трэцюю падзялілі памерыканец Эмет О'Хэнлан і беларуска Настасся Малашкевіч. 

Напярэдадні абвяшчэння вынікаў сваімі думкамі падзяліўся заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі, мастацкі кіраўнік Маладзёжнай опернай праграмы Вялікага тэатра ў Маскве Дзмітрый Удовін, які прыехаў у Мінск з асаблівым пачуццём.

Фота: sb.by