У Мінску прэзентавалі кнігу з перапіскай Адама Багдановіча і Максіма Горкага

12.02.2019

“Сяброўства, народжанае на берагах Волгі” – кнігу з перапіскай, успамінамі, архіўнымі публікацыямі Адама Багдановіча і Максіма Горкага прэзентавалі ў Мінску. Гэта сумесны беларуска-расійскі праект пры падтрымцы Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы. Беларускі фалькларыст і рускі празаік пазнаёміліся ў Ніжнім Ноўгарадзе, калі туды пераехала сям’я Багдановічаў. Даследчыкі дэтальна вывучылі архіўныя рукапісы, якія раскрываюць узаемаадносіны дзвюх асоб. Шэраг дакументаў апублікаваны ўпершыню. Распавядае вядучы навуковы супрацоўнік Літаратурнага музея Максіма Багдановіча Ірына Мышкавец.

Фота: sb.by