У Мірскім замку пройдзе першы фестываль гістарычнай кнігі

31.05.2019

15 чэрвеня ўпершыню адбудзецца фестываль-форум “Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку”. Асаблівая ўвага на ім – гістарычнай кнізе. Арганізатары спадзяюцца, што падзея, якую правядуць у сценах унікальнага помніка архітэктуры, уключанага ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, спадабаецца чытачам, а пісьменнікаў натхніць на новыя кнігі. Аб праграме фестывалю распавядзе дырэктар Гродзенскага філіяла ўнітарнага прадпрыемства "Белсаюздрук" Павел Скрабко.

Уваход на ўсе падзеі фестывалю - вольны.

Фота: grodnonews.by