У музеі Ваньковічаў экспануюць акварэлі, прысвечаныя гісторыі і архітэктуры Беларусі

25.05.2018 

Пад музыку Манюшкі і Орды у Мінску ў Доме Ваньковічаў адкрылася выстава беларускай мастачкі Вольгі Навіцкай “Сны аб мінулым”. У экспазіцыі серыя акварэльных работ, прысвечаных гісторыі і архітэктуры Беларусі. Большасць сюжэтаў тычыцца агульнай польска-беларускай гісторыі. Асаблівасць выставы - выкарыстанне тэхналогіі дапоўненай рэальнасці. Расказвае Вольга Навіцкая. 

Фота: news.21.by