У Налібоцкай пушчы з'явілася інклюзіўная сцежка

07.11.2018 

Людзі з інваліднасцю пратэсціравалі інклюзіўную экасцежку ў Налібоцкай пушчы. Падобная экасцежка – першая ў нашай краіне, яе стварылі ў межах маштабнага праекта “Валожын без бар’ераў” з фінансавай падтрымкай Еўрапейскага саюза. Эксперты ўлічылі патрэбы людзей з рознага кшталту фізічнымі абмежаваннямі. Напрыклад, для людзей у інвалідных крэслах зроблена спецыяльнае пакрыццё і ўстаноўлены інфармацыйныя стэнды адпаведнай вышыні. Для гасцей пушчы з парушэннямі зроку прадугледжаны тэксты шрыфтам Брайля. Мясцовасць, дзе праходзіць экасцежка, таксама выбрана не выпадкова. Наведвальнікі знаёмяцца з рознымі відамі біятопаў. Распавядае дырэктар Рэспубліканскага ландшафтнага заказніка “Налібоцкі” Васіль Гуркоў. 

Фота: lesgazeta.by