У Нясвіжы пачынаюцца "Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў"

13.06.2019

Фестываль ладзяць дзясяты раз. Ён пачынаецца заўтра і працягнецца тры дні. У праграме першага дня ‒ канцэрт заслужанай артысткі Беларусі Алены Сало "Партрэты. Клаўдзія Шульжэнка", канцэрт па творах Станіслава Манюшкі "З Ойчам Адвечным" і балет Сяргея Пракоф'ева "Рамэа і Джульета". Працягвае дырыжор Вялікага тэатра Беларусі Іван Касцяхін.

“Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў” ‒ адзін з самых папулярных і маштабных фестываляў у Нясвіжы. Прыхільнікаў опернага жанру сёлета чакае драма Джакама Пучыні "Тоска" ў пастаноўцы галоўнага рэжысёра тэатра Міхаіла Панджавідзэ. Вядучыя партыі Тоскі і Каварадосі выканаюць народныя артысты Беларусі Ніна Шарубіна і Сяргей Франкоўскі. За дырыжорскім пультам ‒ Алег Лясун.

Фота: minsknews.by