У Палацы мастацтва адкрылася Шостая Беларуская біенале жывапісу, графікі і скульптуры

23.11.2018 

VI Беларуская біенале жывапісу, графікі і скульптуры - гэта ўнікальная магчымасць у адным месцы ўбачыць найбольш арыгінальныя творы мастацтва, прааналізаваць тэмы, якія хвалююць сённяшніх мастакоў. Распавядае дырэктар сталічнага Палаца мастацтва Аляксандр Зінкевіч.

Экспертная камісія Беларускай біенале жывапісу, графікі і скульптуры назвала пераможцаў. У конкурсе “Графіка года” ў намінацыі “Арыгінальная графіка” першае месца заняў Аляксандр Некрашэвіч, у катэгорыі “Друкаваная графіка” – Юрый Тарэеў. За Жывапіс года адзначаны Уладзімір Канцадайлаў. Найлепшую скульптуру стварыла Вольга Орсік. Уладальнікаў Гран-пры назавуць на закрыцці выставы.

Пра асаблівасці конкурсу ў намінацыі “Графіка” распавядае старшыня секцыі графікі Беларускага саюза мастакоў Андрэй Басалыга.

Шостая Беларуская біенале жывапісу, графікі і скульптуры працуе ў Палацы мастацтва да 14снежня.

Фота: belartunion.by