У Смілавічах адкрыўся музей Станіслава Манюшкі

06.05.2019

5 мая сусветная супольнасць адзначыла 200-годдзе з дня нараджэння Станіслава Манюшкі. Святочныя канцэрты ў гонар знакамітага кампазітара ўключаны ў афішы многіх гарадоў Беларусі, Польшчы, Літвы і іншых краін. У гарадскім пасёлку Смілавічы Чэрвеньскага раёна адкрыта Музычная гасцёўня Станіслава Манюшкі. Там створана пастаянная экспазіцыя пра жыццё і творчасць майстра, якую пачалі збіраць яшчэ 50 гадоў таму. Распавядае навуковы супрацоўнік Чэрвеньскага раённага краязнаўчага музея Ірына Серада.

Фота: sb.by