У сталічнай філармоніі адбыўся канцэрт "Троіцы"

05.04.2019

Канцэрт этна-трыа "Троіца" прайшоў у Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Перад выступленнем лідар групы Іван Кірчук запаліў на сцэне свечку і патлумачыў, што гэты рытуал дапамагае ачысціць прастору ад прысутнасці чужой энергетыкі і дамовіцца з тым духам, які жыве на сцэне.

Канцэрт пачаўся з песні пра сонца. На працягу праграмы Іван Кірчук актыўна вёў размову са слухачамі. Перад песняй "Вясельная" падзяліўся з публікай цікавым фактам: на выступленнях "Троіцы" ўжо некалькі разоў знаходзілі адно аднаго каханыя.

Фота: philharmonic.by