У сталічным Доме радыё праходзіць майстар-клас для замежных дырыжораў

18.01.2019

“Зімовыя мроі” пануюць у Вялікай студыі Дома радыё. Да 22 студзеня праходзіць майстар-клас для замежных дырыжораў з удзелам сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі. Маэстра не толькі набіраюцца вопыту, але і спаборнічаюць. Лепшых вызначаць музыканты аркестра. Выкладчык майстар-класа і адзін з ініцыятараў праекта – венесуэльскі дырыжор Херарда Эстрада. Ён, дарэчы, супрацоўнічае з нашым аркестрам больш за 10 гадоў. Расказаў таксама пра наступныя праекты з калектывам.

Фота: vk.com