У Вялікім тэатры Беларусі інтэрнацыянальная каманда паставіла оперу “Чароўная флейта”

30.03.2017

У Вялікім тэатры Беларусі інтэрнацыянальная каманда паставіла оперу Вольфганга Амадэя Моцарта “Чароўная флейта”. Упершыню беларускія салісты выконваюць гэты твор на мове арыгінала. Для нямецкага рэжысёра, мастацкага кіраўніка канцэртнай залы “Брукнерхаус” у Лінцы Ханса-Ёхіма Фрая гэта не першы вопыт работы з беларускай трупай. У 2013 ён ставіў “Лятучага галандца”. Цяпер чакае гледачоў ад 6 да 98 гадоў на сучаснае дынамічнае фэнтэзі.

Фота: bolshoibelarus.by