У Вялікім тэатры Беларусі ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу "Навагодняя тэатральная цацка"

03.01.2019

Сто дваццаць сямей з розных гарадоў нашай краіны прынялі ўдзел у пятым конкурсе Навагодняя тэатральная цацка, які ладзіў Вялікі тэатр Беларусі. Сёння адбылося ўзнагароджанне ўдзельнікаў, яны атрымалі ў падарунак квіткі на самы казачны балет Пятра Чайкоўскага – “Шчаўкунок”. Гран-пры ўручылі сям’і Кузняцовых. Першае месца заняла сям’я Семчанкаў і іх казачныя персанажы – Баба-Яга і Гном. Другое месца ў Дар’і Філіпавай і яе Мышыльды. Трэцяе – у сям’і Ставераў. Мама, бацька, сын і дачка разам працавалі над кампазіцыяй “Балет”. Пра асаблівасці конкурсу – рэпартаж Марыі Лапо.

Фота: bolshoibelarus.by