Уладзімір Ліхадзедаў сабраў выставу да стагоддзя заканчэння Першай сусветнай вайны

13.09.2018 

Заўтра ў Нацыянальным гістарычным музеі адкрыецца выстава Уладзіміра Ліхадзедава «Беларусь 1914-1918. Вайна і мір". У экспазіцыі - каля 160 павялічаных копій эксклюзіўных фатаграфій з прыватнай калекцыі гісторыка і іншыя помнікі матэрыяльнай культуры з музея Першай сусветнай вайны Вілейскага раёна. Асноўная ідэя праекта - стварэнне незвычайнага асяроддзя - працягвае навуковы супрацоўнік музея Аляксей Лесін.

Выстава арганізавана ў межах аўтарскага праекта Уладзіміра Ліхадзедава «У пошуках страчанага». На адкрыццё запрошаны прадстаўнікі пасольстваў Германіі,  Польшчы і Расіі. Падчас урачыстасцей калекцыянер  перадасць дыпламатам шэраг унікальных  фатаграфій.  Падрабязней – Уладзімір Ліхадзедаў. 

Наведаць экспазіцыю можна да 11-га кастрычніка. 

Фота: sb.by