Уладзімір Тоўсцік: Валерый Слаук - такі, які ёсць, што б ён не рабіў

14.09.2017 

У сталічным Палацы мастацтва адкрылася юбілейная выстава вядомага графіка, майстра кніжнай ілюстрацыі Валерыя Слаука. Шырока вядомыя ілюстрацыі майстра да кніг “Айвенга” Вальтэра Скота, “Шляхціц Завальня” Яна Баршчэўскага, “Вясна ўвосень” Уладзіміра Караткевіча, да беларускіх народных казак “Удовін сын”, “Алёнка”, да кнігі казак “Цудоўны свет” і мноства іншых. Наведвальнікі ўбачаць, як развівалася творчасць Валерыя Слаука з 80-х гадоў і да апошняга часу.

Творчасць Валерыя Слаука фантастычная, загадкавая, шматзначная, і разам з тым поўная тонкай іроніі. У беларускім мастацтве яна займае асобнае месца – расказаў народны мастак Беларусі Уладзімір Тоўсцік. 

Фота: blogspot.com