Установа, якая аднавіла вытворчасць слуцкіх паясоў, святкуе 60-годдзе

20.09.2017 

Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук сёлета адзначае 60-годдзе. Установа створана 11 ліпеня 1957, а  ў 1992 атрымала імя Кандрата Крапівы. Інстытут - адзін з буйнейшых у краіне цэнтраў па падрыхтоўцы навуковых кадраў, фарміраванні нацыянальных навуковых школ, правядзенні шматлікіх даследаванняў. У складзе Інстытута – 8 аддзелаў, Музей старажытнабеларускай культуры, Рэспубліканская лабараторыя гісторыка-культурнай спадчыны. Вялікую ўвагу заўсёды надавалі падрыхтоўцы навуковых кадраў, расказаў дырэктар Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук, доктар мастацтвазнаўства, прафесар Валерый Жук.

Фота: Музей старажытнабеларускай культуры, guides.by