Ва Узбекістане адбыўся кангрэс “Культурная спадчына Узбекістана – шлях да дыялога паміж народамі і краінамі”

18.05.2017

У Ташкенце і Самаркандзе прайшоў міжнародны кангрэс “Культурная спадчына Узбекістана – шлях да дыялога паміж народамі і краінамі”. На ім прэзентавалі дзесяць тамоў праекта “Культурная спадчына Узбекістана ў зборах свету”. Сярод кніг ёсць прысвечаныя дзяржаўнаму музею Усходу, Расійскаму этнаграфічнаму музею, Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі, вышыўкам і дыванам Узбекістана ў зборах свету. Яны знаёмяць з рознымі праявамі нацыянальнай культуры, пра што заўважыў на адкрыцці кангрэса міністр культуры Рэспублікі Узбекістан Махмуд Муратаў.

Акрамя міністра культуры Рэспублікі  Узбекістан Махмуда Муратава, міжнародны кангрэс наведалі віцэ-прэзідэнт Акадэміі навук Узбекістана, доктар гістарычных навук Бахром Абдухалімаў, дырэктар Кластарнага бюро ЮНЕСКА па Казахстане Кыргызстане і Таджыкістане Крыста Пікат, дырэктар Усходняга дэпартамента Берлінскай дзяржаўнай бібліятэкі Крыстаф Раўх.

Фота: lostwithpurpose.com