Навiны

22.05.2019  1 чэрвеня ў Беларусі пройдзе масавая “Агульная дыктоўка” па беларускай мове. Напісаць яе можна дома або ў Нацыянальнай бібліятэцы. Гэта сумесны праект гандлёвай маркі “Лідскае” і канала "Культура" Беларускага радыё. Маштабная ініцыятыва прымеркавана да 400-годдзя выхаду "Граматыкі" Мялеція Сматрыцкага – кнігі, якая больш за 200 гадоў была вядучым...
21.05.2019 Ігар Чаквін зрабіў значны ўклад у развіццё беларускай антрапалогіі, этналогіі і гісторыі. Акрамя тэарэтычнай работы праславіўся як аўтар рэканструкцый фізічнага аблічча жыхароў Беларусі X-XVIII стагоддзяў. Працягвае куратар праекта Данута Грынь. У экспазіцыі пад назвай “Позірк з глыбіні стагоддзяў” – гіпсавыя бюсты чалавечых чэрапаў, прадметы,...
21.05.2019 У адноўленай кнігарні “Светач” прэзентавалі дзве вершаваныя азбукі для дзяцей. Іх аўтар – Віктар Кажура, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Вілейскай гімназіі №2. У кнігах – не толькі вершы, але і маляўнічыя ілюстрацыі, якія асабліва падабаюцца дзецям. Пра тое, як з’явілася ідэя напісаць азбукі, распавядзе сам...
20.05.2019 У Брэсцкай гарадской бібліятэцы і абласным грамадска-культурным цэнтры адбыўся VIII Міжнародны фестываль рускай паэзіі “Сугучча слоў жывых”. Сёлета ён прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 1000-годдзю Брэста і 220-годдзю з дня нараджэння класіка рускай літаратуры Аляксандра Пушкіна. Рэпартаж Маргарыты Прохар....
20.05.2019 Чатырнаццаты раз Беларусь далучылася да міжнароднай акцыі “Ноч музеяў”. На захадзе сонца Нацыянальны мастацкі музей адчыніў дзверы для наведвальнікаў. Ім прапанавалі асэнсаваць свае эмоцыі і раскрыць "шостае пачуццё". Данііл Шэйка завітаў у галоўную скарбніцу краіны. Фота: artmuseum.by
18.05.2019 На плошчы Якуба Коласа ў Мінску восьмы раз прэзентавалі гарадскі  культурны праект пад адкрытым небам "Мастак і горад". Да 7 ліпеня госці і жыхары сталіцы ацэняць 33 жывапісныя работы заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Зоі Літвінавай. Творца адзначыла, што вырасла ў перыяд, калі майстры рэдка адчувалі сябе запатрабаванымі, персанальныя...
17.05.2019 У сталіцы Туркменістана – Ашхабадзе – завяршыўся XIV форум творчай і навуковай інтэлігенцыі дзяржаў - удзельніц СНД. Яго сёлетняя тэма – "Агульная гуманітарная прастора Садружнасці: дыялог у галіне культуры, навукі, адукацыі" – цалкам раскрылася падчас шматлікіх падзей. Беларусь прадставілі асобы, якія працуюць у галіне тэатральнага і кінамастацтва,...
17.05.2019 Плошча крамы павялічылася, з'явілася сучаснае абсталяванне, навігацыя і інтэрактыўныя панэлі, інфакіёскі, прэзентацыйная зала і іншае. "Дом кнігі – магчымасць праз друкаваныя выданні бліжэй пазнаёміцца з нашай краінай", – адзначыў міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч. Фота: sb.by
16.05.2019 Творца вырас у Мінску, пазней жыў і працаваў у ЗША і Канадзе. Цяпер - паміж Нью-Ёркам, Тэль-Авівам, Таронта і Мінскам. На адкрыццё экспазіцыі завітаў надзвычайны і паўнамоцны пасол Ізраіля ў Беларусі Алон Шагам. Яго ўразілі вочы людзей на фота. Ён адзначыў, што свет - зменлівы, а чалавечы погляд - вечны і глыбокі, незалежна ад  яго...
16.05.2019 Падчас Форуму 10-ты раз уручылі прэмію "Зоркі Садружнасці". Яна прысуджаецца за высокія дасягненні ў галіне гуманітарнай дзейнасці, якая спрыяе развіццю краін - удзельніц СНД. Адным з лаўрэатаў мінулых гадоў быў беларускі кампазітар Ігар Лучанок. Сярод сёлетніх пераможцаў - аўтарскі калектыў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў складзе...
15.05.2019 Сёння ў Белдзяржфілармоніі адбыўся канцэрт да 45-годдзя айчыннага харэаграфічнага ансамбля "Харошкі". Калектыў, створаны ў 1974-м Валянцінай Гаявой, якая і да гэтага дня кіруе ансамблем, паказаў лепшыя нумары са свайго "залатога фонду". “Харошкі” аб'ядноўваюць танцавальную і вакальна-інструментальную групы. У арсенале аркестра як...
15.05.2019 “Верхні горад у вяснова-летні перыяд - цэнтральная пляцоўка сталіцы”, - заявіла начальнік аддзела ўстаноў культуры ўпраўлення культуры Мінгарвыканкама Ганна Шыманская. Сёлета тэматычныя падзеі працягнуцца да канца верасня. Мінчане і госці сталіцы прымуць удзел у "Гістарычнай рэканструкцыі", "Джазавых вечарах", "Класіцы ля Ратушы", "Вячэрніх...

Старонкі