Вандроўныя паштоўкі мастака Аляксандра Штурмана

26.11.2018 

У Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстава Аляксандр Штурман. Мастак у падарожжы”. Карціны творцы – як своеасаблівыя паштоўкі з вандровак. Гэта пераважна пейзажы – віды Польшчы, Літвы, іншых улюбёных месцаў жывапісца, а таксама партрэты і нацюрморты. Адна з галоўных тэм – еўрапейская архітэктура. Працягвае куратар выставы Святлана Пракоп’ева.

У папярэднія гады выстава Аляксандр Штурман. Мастак у падарожжы” экспанавалася ў Падляскім музеі ў Беластоку і ў Палацы Тышкевічаў Тракайскага нацыянальнага гістарычнага парку ў Літве. Распавядае каардынатар праектаў Польскага інстытута ў Мінску Аляксей Мацюшонак.

Выстава твораў Аляксандра Штурмана працуе ў Нацыянальным мастацкім музеі да 7 студзеня.

Выява: artmuseum.by