Васьмікласніца выдала другую празаічную кнігу

29.10.2018 

Сафія Ворса, вучаніца восьмага класа мінскай гімназіі, прэзентавала ўжо другую кнігу – “Горад аслеплых скрыжаляў”. Выданне распавядае пра жыццё, мары і памкненні сляпой дзяўчыны. Пераклад на беларускую мову зрабіла паэтка і галоўны рэдактар часопіса “Роднае слова” Зоя Падліпская.

На Сафію Ворса моцна паўплывала знаёмства з асаблівымі дзецьмі, якія спяваюць у інклюзіўным хоры “Радасць душы”. Распавядае кіраўніца хору Алена Маслава, якая стала прататыпам для аднаго з вобразаў кнігі “Горад аслеплых скрыжаляў”.

Фота: sputnik.by