Вераніка Віткоўская: Кветкі - гэта рэшткі раю

23,07.2018 

Юбілейная выстава Веранікі Віткоўскай адкрылася ў сталічным Палацы мастацтва. Яе бацька - Рыгор Віткоўскі быў графікам, таму захапленне мастачкі відавочнае. Яна працуе ў жанрах нацюрморта, пейзажа, розных тэхніках акрыла, акварэлі, аргаліта, стварае арт-аб'екты са шкла. Творцу натхняе прырода, неба, розныя поры года. Працягвае мастачка Вераніка Віткоўская.

Творца - аўтар вітражоў Мядзельскага музея народнай славы і Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі ў Мінску. Таксама ўдзельнік усесаюзных, групавых і персанальных мастацкіх выстаў. Для яе не важная тэма, яна імкнецца да раскрыцця настрою праз колер.

Юбілейная выстава Веранікі Віткоўскай працягнецца ў сталічным Палацы мастацтва да 29 ліпеня.

Фота: facebook.com