«Вернісаж Аліка Замосціна»: фатограф адушаўляе прадметы

24.07.2018 

У Віцебскім абласным краязнаўчым музеі праходзіць выстава «Вернісаж Аліка Замосціна». Гэта другая персанальная экспазіцыя фотамастака з Ізраіля. Фотапраект «Вернісаж» - гэта незвычайныя фотакарціны, героі якіх - прадметы звычайныя: пейзажы, гародніна, садавіна, кветкі. Фатографу удалося злавіць імгненне, адчуць яго і надаць новы, часам нечаканы сэнс. Расказвае загадчык навукова-асветніцкага адзела віцебскага абласнога краязнаўчага музея Алена Зорына.

Фота выкарыстана ў якасці ілюстрацыі: minsknews.by