Віцебск рыхтуецца да Міжнароднага фестывалю сучаснай харэаграфіі

08.11.2018 

Сёлета заяўкі на ўдзел у форуме дасылалі танцоўшчыкі з Арменіі, Германіі, Кітая, Італіі, Малдовы і іншых краін. Пра тое, як развіваўся конкурс, раскажа першы намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Уладзімір Рылатка. 

Сёлета за перамогу ў фестывалі сучаснай харэаграфіі пазмагаюцца 36 калектываў. Кожны з канкурсантаў можа паказаць два, тры нумары. Прычым агульны час выканання конкурснай праграмы не павінен быць больш за 20 хвілін. З ўдзельнікамі фестывалю знаёміць намеснік генеральнага дырэктара “Цэнтра культуры “Віцебск” Наталля Раманоўская.  

Падчас Міжнароднага фестывалю сучаснай харэаграфіі пройдуць інтэрактыўныя лекцыі, семінары, майстар-класы. Адным словам, будзе цікава і канкурсантам, і педагогам. 

Фота: vitebsk.cc