Віктар Пласкіна: Мару, каб Міжнародны дзень музыкі святкаваўся таксама, як і Дзень танкіста

27.09.2017 

Вядучыя калектывы краіны рыхтуюцца да Міжнароднага дня музыкі, які адзначаецца 1 кастрычніка. Па традыцыі, не застаецца ў баку Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Беларусі. Там сёлетняе свята пройдзе яшчэ і пад знакам балета. Праграма складзена з двух аддзяленняў. "У першым прыхільнікі пачуюць неўміручую музыку Людвіга ван Бетховена", - расказаў галоўны дырыжор Вялікага тэатра Беларусі Віктар Пласкіна. 

Фота: kultprosvet.by