Вілма Самулёнітэ: "Мы не можам забыць, хто мы"

04.11.2018 

Працягваюцца конкурсныя прагляды фільмаў у рамках 25-га Мінскага міжнароднага фестывалю "Лістапад". Штозень адначасова на некалькіх пляцоўках горада паказваюць лепшыя фільмы з усяго свету. Прыемна, што многія рэжысёры прыязджаюць у Беларусь, каб прэзентаваць стужкі. Так, напярэдадні паказалі фільм "Прывітанне, бабуля" сясцёр Юратэ і Вілмы Самулёнітэ з Літвы. Падзяліцца творчымі планамі і расказаць, чаму стужка прысвечана менавіта гэтаму чалавеку – у Мінск прыехала Вілма Самулёнітэ. 

Фота: junglefox.me