Віншаванне з Новым годам ад галоўнага Дзеда Мароза краіны

01.01.2019

Беларусаў і замежных гасцей краіны з Новым годам павіншаваў галоўны беларускі Дзед Мароз. Ён жыве ў Нацыянальным парку “Белавежская пушча”. Маёнтак чараўніка паўстаў сярод пракаветнага лесу 15 гадоў таму. У навагодні перыяд там бывае некалькі тысяч чалавек штодзень. 

Між іншым, да 14 студзеня Белтэлерадыёкампанія праводзіць акцыю “Дзед Мароз Online”. На сайце медыяхолдынга з 11 да 18 гадзін ідзе online-трансляцыя з рэзідэнцыі Дзядулі Мароза ў Белавежскай пушчы. Убачыць беларускую зімовую казку можна ў любым канцы свету.

Фота: npbp.by