Восьмы Мінскі міжнародны Калядны оперны форум адкрыўся ў Мінску

15.12.2017 

Восьмы Мінскі міжнародны Калядны оперны форум адкрые сёння спектакль з удзелам "Спявачкі свету" Надзеі Кучар. Асноўная ідэя агляду - паказ прэм'ерных пастановак сезона Вялікага тэатра Беларусі. Адкрыецца форум операй "Чароўная флейта", прэм'ера адбылася ў сакавіку. Над увасабленнем галоўнага моцартаўскага хіта працавала міжнародная каманда на чале з рэжысёрам-пастаноўшчыкам прафесарам Хансам-Ёхімам Фраем.

Карону “Царыцы ночы”  сёння прымерыць беларуская пераможца прэстыжнага міжнароднага конкурсу оперных спевакоў BBC у Кардыфе, двойчы лаўрэат нацыянальнай тэатральнай прэміі "Залатая маска" Надзея Кучар.

Фота: minsknews.by