Вялікі тэатр Беларусі адзначае 85-годдзе

24.05.2018 

Сёння адбудзецца канцэрт, на якім запрошаныя госці выступяць з беларускімі артыстамі на адной сцэне. Павіншаваць са святам прыехалі Уладзімір Галузін, Ніно Ананіяшвілі, Ілзэ і Андрыс Ліепа, Ахмед Агадзі, Міхаіл Малафій і іншыя. Тэймураз Гугушвілі – таксама ўдзельнік урачыстасцей. Ён уладальнік ордэна Гонару, адзін з самых вядомых оперных салістаў сучаснасці – яго называюць «Залатым тэнарам Грузіі». У Беларусі ён – доўгачаканы госць.

Фота: Тэймураз Гугушвілі, operanews.ru