Вялікі тэатр Беларусі пачаў святкаваць 85-годдзе

28.03.2018 

У мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» адкрылася выстава «Тэатр. Inside», прысвечаная 85-годдзю Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі. У экспазіцыі - тэатральныя касцюмы і рэквізіт, эскізы да знакавых пастановак. У асобнай зале - спектаклі, якія атрымалі высокія дзяржаўныя ўзнагароды: оперы «Сівая легенда» і «Царская нявеста», балет “Вітаўт”. Выстава працуе да 10 красавіка. Расказвае Павел Сапоцька, дырэктар галерэі “Універсітэт культуры”.

Але гэта не адна круглая дата, да якой рыхтуюцца сёлета. У наступным годзе Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета адзначыць юбілеі вядомых асоб. Працягвае генеральны дырэктар Вялікага тэатра Беларусі Уладзімір Грыдзюшка. 

 

Фота: bestbelarus.by