Вялікі тэатр Беларусі сустракае "Полымя міру"

20.06.2019

Сёння а 14-й гадзіне Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь прымае "Полымя міру". Агонь II Еўрапейскіх гульняў запалілі 3 мая. Удзельнікі эстафеты пераадолелі больш за 7 тысяч кіламетраў да Мінска. Беларускі маршрут праходзіў па значных мясцінах нашай краіны, сярод якіх Белавежская пушча, Мірскі, Нясвіжскі, Навагрудскі і Лідскі замкі, Хатынь, Курган Славы, Брэсцкая крэпасць і іншыя. Працягвае рэжысёр оперы Вялікага тэатра Беларусі і ўрачыстай цырымоніі сустрэчы "Полымя міру" Наталля Кузьмянкова. 

Агонь II Еўрапейскіх гульняў завершыць маршрут у дзень адкрыцця спартыўнага форуму 21 чэрвеня на стадыёне "Дынама" ў Мінску.

Фота: sputnik.by