"Вясёлая ўдава" вяртаецца на сцэну музычнага тэатра

24.04.2018 

Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр зноў звярнуўся да класікі аперэты – “Вясёлай удавы” Франца Легара. Рэжысёр і харэограф, заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі Мікалай Андросаў прапануе традыцыйнае рэжысёрскае рашэнне, але падчас працы нагадваў артыстам, што гэта вясёлы жанр, прыёмы драматычнага тэатра не заўсёды да месца. З ім у камандзе працаваў мастак Рыгор Бялоў, дырыжор Юрый Галяс. 

Ілюстрацыя: belcanto.ru