Выстава “Абутак зорак і гісторыя абутку з XVIII стагоддзя” адкрылася ў Мінску

28.02.2019

У экспазіцыі – 140 прадметаў, падзеленых на тэматычныя секцыі. Да ўрачыстасці далучыўся саветнік пасла Італіі ў Беларусі Паала Таніні. Ён падкрэсліў, што прэзентаваны лепшыя прадметы з калекцыі замежнага музея.

Дызайнерскія рэчы дапаўняюць карціны беларускіх мастакоў – Алесі Скарабагатай, Аляксандра Зіменкі, Сяргея Стальмашонка, Марыты Голубевай і іншых. Куратар выставы Вольга Кліп адзначыла, што нягледзячы на незвычыйнасць экспанатаў, мэта праекта – не здзівіць, а дадаць фарбаў у паўсядзённасць сталіцы.

Выставу можна наведваць два тыдні. Гасцям прапанаваны не толькі прагляд, але і фотасесія з экспанатамі.

Фота: minsknews.by