Выстава беларускага авангардыста Уладзіміра Акулава адкрылася ў галерэі "Універсітэт культуры"

03.04.2019

Персанальная выстава аднаго з самых яркіх прадстаўнікоў беларускага авангарда Уладзіміра Акулава адкрылася ў сталічнай мастацкай галерэі "Універсітэт культуры". На стыль творцы істотна паўплывала Віцебская мастацкая школа. Яго жывапісныя і графічныя работы шырока вядомыя як на радзіме, так і за межамі. Працягвае мастак і калекцыянер Андрэй Плясанаў.

“Жыць і маляваць – гэта працэсы, якія ідуць паралельна, але ніколі не перакрыжоўваюцца”, – адзначыў Уладзімір Акулаў на адкрыцці. Творца нешматслоўны, больш красамоўныя – яго палотны, на якіх аўтапартрэты мастака, выявы герояў сусветнай літаратуры – Шэкспіра, Гогаля, Сервантэса, а таксама звычайныя побытавыя сцэны, прапушчаныя праз светаўспрыманне майстра. Працягвае мастацтвазнаўца Ларыса Фінкельштэйн.

Выстава, прысвечаная 65-годдзю мастака, адкрыта да 15 красавіка.

Фота: facebook.com