Выстава "Чалавека года горада Пярну" прыехала ў Мінск

23.07.2018 

У Нацыянальным гістарычным музеі адкрылася выстава 100 дамоў у Пярну. За гэты праект эстонскі фатограф і ілюстратар Андрэс Адамсан атрымаў званне Чалавек года горада Пярну. Сто аўтарскіх фота не проста будынкі. Пад кожным здымкам – аповед пра значныя рэчы ў доме, гісторыя будынка або прозвішча жыхара. Менавіта таму праект стаў нацыяльнальным, перадае дух Эстоніі. Расказвае аўтар выставы Андрэс Адамсан. 

З эстонскай культурай беларусы знаёмыя. У Мінск прыязджала кніжная графіка, жывапіс, цяпер – фота, прысвечаныя 100-годдзю стварэння Эстонскай Рэспублікі. Дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Павел Сапоцька патлумачыў, чаму выстава сучаснай фатаграфіі дарэчная ў кантэксце гістарычнага музея. 

Фота: histmuseum.by