Выстава Эндзі Уорхала серыі "Выміраючыя віды" адкрылася ў Мінску

22.03.2019

Выстава Эндзі Уорхала серыі "Выміраючыя віды" адкрылася ў сталічнай выставачнай зале Libra. Цыкл – адзін з самых вядомых і каштоўных у творчай спадчыне майстра. У экспазіцыі партрэты жывёл, якія былі на мяжы вымірання ў той час. Гэта вельмі яркія, прыгожыя работы, якія гарманічна спалучаюць псіхадэлічныя колеры. Усе яны выкананы ў тэхніцы шаўкаграфіі. Працягвае куратар праекта Дзяніс Барсукоў.

Экспазіцыя арганізавана сумесна з Нацыянальным гістарычным музеем. Што зацікавіла ўстанову ў супрацоўніцтве, раскажа яе дырэктар Павел Сапоцька.

Унікальнасць выставачнай зале Libra надало злучэнне праектаў – у рамках адной пляцоўкі наведвальнікі знаёмяцца як з выставай Эндзі Уорхала "Выміраючыя віды", так і з праектам "Сальвадор Далі". Экспазіцыя твораў амерыканца адкрыта да 19 мая.

Фота: minsknews.by