Выстава фотаздымкаў гомельскага парку адкрылася ў Палацы Румянцавых – Паскевічаў

04.01.2019

"Алеямі гомельскага парку" правядзе выстава вядучага фотакарэспандэнта Беларускага тэлеграфнага агенцтва Сяргея Халадзіліна. Экспазіцыя адкрылася ў Гомельскім палацава-паркавым ансамблі. У работах – візітка горада зімой, летам, вясной і восенню. Пра іншыя адметнасці выставы распавядае загадчык інфармацыйна-метадычнага аддзела палацава-паркавага ансамбля Наталля Ягорава.

Фота: sb.by