Выстава керамікі "Арт-Жыжаль" адкрылася ў Мінску

29.04.2019

Выстава "Арт-Жыжаль: 15 гадоў існавання" - гэта сапраўднае свята керамікі. За 15 штогадовых пленэраў "Арт-Жыжаль", якія ладзяцца пад Бабруйскам, у іх узялі ўдзел мастакі-керамісты з 23 краін. Экспазіцыя прымеркавана да юбілею арганізатара пленэру - мастака Валерыя Калтыгіна.

У сталічным Палацы мастацтва - творы 56 ўдзельнікаў пленэраў розных гадоў, усяго больш за 200 работ. Выставу можна ўбачыць да 5 мая.

Фота: facebook.com