06.08.2019
У сталічнай галерэі "Універсітэт культуры" адкрылася выстава Кірыла Мельніка "Жывапіс ‒ шлях спазнання". У экспазіцыі ‒ 40 разнапланавых палотнаў, створаных за апошнія 20 гадоў: пейзажы, партрэты, бытавыя карціны і графічныя лісты. Працягвае аўтар.
Па словах Кірыла Мельніка, мастацтва ‒ гэта кропка судакранання людзей розных прафесій і інтарэсаў. Мэта выстаў для яго ‒ жаданне дзяліцца пладамі творчасці з асяроддзем. Працягвае прадстаўнік Беларускага аддзялення міжнароднага цэнтра Рэрыхаў у Беларусі, які ладзіў выставу мастака ў Глыбокім, ‒ Уладзімір Папоў.
Выстава працягнецца да 15 жніўня.
Фота: facebook.com