Выстава "Сюррэалістычныя далі Георгія Скрыпнічэнкі" адкрылася ў Мінску

06.05.2019

У экспазіцыі – каля 50 графічных, жывапісных і работ у змешанай тэхніцы з прыватных збораў, а таксама з калекцыі сям'і майстра. "Праект – унікальны", – адзначае куратар Ала Зміёва.

Экспазіцыя адкрыта для наведвальнікаў, старэйшых за 16 гадоў, да 24 чэрвеня.

Фота: histmuseum.by