18.03.2019
У Нацыянальным мастацкім музеі пачаў работу міжнародны выставачны праект “Сальвадор Далі”. Экспанаты – частка прыватнай калекцыі, якая лічыцца адным з самых вялікіх збораў іспанскага майстра. Уладальнік – італьянскі арт-дылер Беніяміна Леві – працаваў з Сальвадорам Далі ў 60-я гады мінулага стагоддзя.
У экспазіцыі – больш за 100 твораў скульптуры, графікі і ювелірнага мастацтва. Акрамя гэтага, у гарадской прасторы размясцілі дзве манументальныя скульптуры – “Трыўмфальны слон” і “Пакланенне Тэрпсіхоры”. Працягвае куратар выставы Вольга Клёцкіна.
Праект “Сальвадор Далі” адкрыты ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі да 30 чэрвеня.
Фота: minsknews.by