Выстава жывапісца і чаканшчыка адкрылася ў Гомелі

01.08.2018 

Заўтра ў Гомелі ў палацава-паркавым ансамблі адкрыецца выстава жывапісу Язэпа Мілейшы “Свет вакол нас”. Мастак - рэдкі выпадак сінтэзу жывапісца і чаканшчыка. Ён аддаваў перавагу пейзажу і тэматычнай карціне. Працяглая цяжкая хвароба шмат чаму перашкодзіла, але імкненне да самаўдасканалення было ў творцы заўсёды. "Аўтара няма ўжо больш за 10 гадоў, а яго спадчына перадае любоў да радзімы, жыцця і мастацтва", - адзначыла навуковы супрацоўнік мастацкага аддзела Гомельскага палацава-паркавага ансамбля Алена Калугіна. 

Фота: palacegomel.by