Выстава жывапісу беларускай мастачкі Ніны Пілюзінай адкрылася ў сталіцы

28.09.2017 

У Мінску ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адкрылася выстава жывапісу беларускай мастачкі Ніны Пілюзінай. Паказваюць работы, зробленыя тэмперай на кардоне, якія да гэтага часу не былі вядомыя шырокаму колу гледачоў. Ніна Пілюзіна стварыла іх у 1970-я гады ў вясеннім Крыме.

Фота: rh.by