Выстава жывапісу, скульптуры і арт-абъектаў “Тры + Арт” адкрылася ў Гродне

31.01.2017

У Гродзенскай выставачнай зале адкрылася выстава мастакоў з Ліды “Тры + Арт”, на якой можна ўбачыць жывапіс, скульптуру, арт-аб’екты.  У творчую суполку  “Тры + Арт” уваходзяць два скульптары: Вадзім Вараб’ёў і Міхаіл Фінскі, - і два жывапісцы: Аляксандр Варакса і Ігар Кудзі. Яны прапануюць работы ў розных напрамках выяўленчага мастацтва, расказала навуковы супрацоўнік мастацкага аддзела Лідскага гісторыка-мастацкага музея Таццяна Нікіфарава.

Фота: lixmuseum.by