Выставу фотаработ Аліка Замосціна “Асалода ад жыцця” прэзентавалі ў Нацыянальным гістарычным музеі

16.05.2019

Творца вырас у Мінску, пазней жыў і працаваў у ЗША і Канадзе. Цяпер - паміж Нью-Ёркам, Тэль-Авівам, Таронта і Мінскам. На адкрыццё экспазіцыі завітаў надзвычайны і паўнамоцны пасол Ізраіля ў Беларусі Алон Шагам. Яго ўразілі вочы людзей на фота. Ён адзначыў, што свет - зменлівы, а чалавечы погляд - вечны і глыбокі, незалежна ад  яго месцазнаходжання.

У экспазіцыі 35 работ, праз якія мастак паказаў, у чым яго асалода ад жыцця, падкрэсліў яго разнастайнасць. Алік Замосцін кожнаму твору надае пэўную эмоцыю. Адзначае, што калі глядач яе адчувае - гэта добры знак, паказчык таго, што яго дзейнасць не дарэмная.

Наведаць экспазіцыю можна да 3 чэрвеня.

Фота: facebook.com