Выставу "Сучаснікі XX-га. Стагоддзе беларускага партрэта" суправодзіць лекторый

11.12.2018 

У Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі адкрылася маштабная выстава, на якой – лепшыя партрэты, створаныя беларускімі мастакамі на працягу дваццатага стагоддзя. Экспазіцыя паказвае ўсю ўнутрыжанравую разнастайнасць: парадныя і афіцыйныя, групавыя і камерныя партрэты, жаночыя і дзіцячыя вобразы. Распавядае куратар выставы Кацярына Ізафатава. Выстава "Сучаснікі 20-га стагоддзя. Стагоддзе беларускага партрэта" працуе да трэцяга лютага.

Фота: artmuseum.by