Выйшаў апошні том “Вялікага гістарычнага атласа Беларусі”

21.11.2018 

Сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы прэзентавалі ўнікальнае чатырохтомнае выданне – “Вялікі гістарычны атлас Беларусі”. Першы том выйшаў у дзве тысячы дзявятым годзе, апошні – сёлета. Праца над выданнем вялася больш за дзесяць гадоў. Працягвае дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Вячаслаў Даніловіч.

На старонках Вялікага гістарычнага атласа Беларусі – больш за чатырыста ўнікальных карт. Яны даюць уяўленне пра гісторыю Беларусі ад старажытнасці да нашых дзён. Распавядае галоўны рэдактар рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Белкартаграфія” Галіна Ляхава.

Фота: belta.by