Выйшла кніга пра жыццё мастака Барыса Аракчэева

29.04.2019

У выдавецтве “Мастацкая літаратура” выйшла новая кніга серыі “Жыццё знакамітых людзей Беларусі”. Выданне прысвечана мастаку Барысу Аракчэеву і мае падзагаловак Бэз малюецца на шчасце. Праз артыкул мастацтвазнаўцы Барыса Крэпака чытачы даведаюцца пра творчы шлях мастака, а дзённікі творцы, якія друкуюцца ўпершыню, - гэта паэтычныя ўспаміны пра рэчку дзяцінства Сіць, каханне да жонкі Галіны і сям’ю. Працягвае адна з укладальніц, пісьменніца Алена Масла.

Кніга “Бэз малюецца на шчасце. Барыс Аракчэеў” ілюстравана рэпрадукцыямі твораў мастака, фатаграфіямі з сямейнага архіва, копіямі рукапісаў і лістоў творцы. Яна зацікавіць як аматараў выяўленчага мастацтва, так і тых, хто не звязаны з гэтай сферай. Працягвае адна з укладальніц, мастак і дачка Барыса Аракчэева Аксана.

Фота: facebook.com