XXX Міжнародны фестываль старадаўняй і сучаснай камернай музыкі пачаўся ў Полацку

28.03.2017

У праграме фестывалю, які традыцыйна праходзіць у канцэртнай зале Сафійскага сабора, сем канцэртаў. Чакаюцца выступленні музыкантаў з Беларусі, Германіі, Італіі, Францыі, Аўстрыі, Польшчы і Бразіліі. Адкрыў фестываль Другі абласны дзіцячы фартэпіянны конкурс "Бах і XXI стагоддзе". Таксама ў афішы першага дня - канцэрт старшыні журы конкурсу Герлінды Ота з Германіі. Урачыстае адкрыццё фестывалю адбудзецца 4 красавіка. Падрабязней расказвае салістка Полацкага Сафійскага сабора, адна з арганізатараў фестывалю старадаўняй і сучаснай камернай музыкі Ксенія Пагарэлая.

Фота: belarusprimetour.com