Ядвізе Паплаўскай – 70

01.05.2019

Народнай артыстцы Беларусі, кампазітару, эстраднай спявачцы Ядвізе Паплаўскай сёння споўнілася 70 гадоў. Яна нарадзілася ў вёсцы Далідовічы Валожынскага раёна. Пазней сям'я пераехала ў Мінск. Ядвіга Паплаўская скончыла Беларускую кансерваторыю па класе фартэпіяна, аддзяленне кампазіцыі. У 1971 годзе яна была сярод заснавальнікаў вакальна-інструментальнага ансамбля "Верасы". У калектыве пазнаёмілася з Аляксандрам Ціхановічам, які стаў яе мужам. У 1981 годзе яны выступалі разам з папулярным амерыканскім спеваком Дзінам Рыдам на БАМе. У Дзяржаўным архіве кінафотафонадакументаў захаваліся іх успаміны.

Ядвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч былі самай вядомай "зорнай" парай савецкай і беларускай эстрады – разам правялі больш за 40 гадоў. Аляксандра Ціхановіча не стала ў студзені 2017 года. Ядвіга Паплаўская зараз працягвае музычную кар'еру.

Фота: vk.com